воскресенье, 20 июня 2021 г.

Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць...

        Сёмуха, Зялёныя святкі – менавіта так у беларусаў называюць  свята Троіцы. 

 

 Зялёныя святкі! Гэтыя дні нашы продкі ахрысцілі нездарма. Паводле хрысціянскай традыцыі гэта цудоўнае свята святкуецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня. Сёмуха святкавалася тады , калі ўсё вакол было зялёным, і вясне прыйшоў час развітання.  

      Нашы продкі верылі ў магічную сілу бярозы і хацелі перадаць яе іншым раслінам, каб забяспечыць добры ўраджай і моцнае здароўе. Таму маладыя дзяўчаты закручвалі на бярозе галінкі, упрыгожвалі іх стужкамі. 

      А яшчэ ёсць такое павер`е, што галінкі бярозы на Сёмуху валодаюць цудадзейнай сілай. Трэба ўзяць галінку ў рукі і дакранацца ёю адзін да аднаго са словамі: «Хай сыходзяць гора, хваробы, непрыемнасці, хай будзе лета ўраджайным і без пажараў. Каб расла зелянінка, каб радзіла скацінка, каб год быў урадлівы, а гаспадары шчаслівыя».

     Яшчэ адным з галоўных абрадаў гэтага свята было «кумленне». Дзяўчаты праходзілі пад завітай бярозкай, цалаваліся праз вянкі, абменьваліся імі, давалі абяцанне быць вернымі сяброўкамі. Тым самым замацоўвалі сяброўства на ўвесь год. Дзяўчаты кідалі свае вянкі на бярозу і ў раку. Часам па такіх вянках прадказвалі будучыню. Чый вянок за бярозу ўчэпіцца, у той шчасце будзе ў гэтым годзе, а калі ўпадзе, то чакаць яго ў наступным гадочку.             

 Свята ў в.Дразды 8 чэрвеня 2014 года







Комментариев нет:

Отправить комментарий