суббота, 5 июня 2021 г.

Кожны чалавек з неабдымнага свету прыроды выбірае нешта сваё , блізкае яму аднаму. Але як неабходна зразумець , што ж азначае прырода для нас усіх разам, без адрозненняў узросту, роду заняткаў? А што азначаем для яе мы самі? Якія крокі павінны мы зрабіць, каб пейзажы будучага не збяднелі, не страцілі сваіх  колераў, а былі напоўнены жыццём?

Да твору мастацтва можна прыбіць дошку: помнік такога стагоддзя, абараняецца дзяржавай. А да прыроды? Не прычэпіш жа таблічку да неба, да ракі… Не зробіш жа на кожнай лясной птушцы паметку: не крыўдзіць, мае статус экалагічнай недатыкальнасці …

Ахоўная грамата прыроды павінна быць у нашых сэрцах, у нашай душы, у нашым жыцці наогул.

    





                              

З фота А.Гарановіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий