пятница, 18 июня 2021 г.

Чытайце класікаў без спешкі...

     Чаму людзі сталі меней чытаць? Мяркую, што на гэта паўплывала шмат прычын: гэта і сучасныя тэхналогіі, інтэрнэт… і на ўсё не хапае часу. А чалавек, які жыве і развіваецца, вучыцца надаваць старому новыя формы, каб спрасціць сваё жыццё. Але нягледзячы на інтэрнэт і аўдыёкнігі, людзі не перастаюць чытаць. Бо толькі калі мы чытаем мастацкі твор і прапускаем яго праз сваё сэрца, ён застаецца ў нас... 

 Слова — радасць, слова — чары,

Вобраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.  

    У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца Стаўбцоўшчына і ўвесь беларускі народ, Якубу Коласу (1882-1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Волат беларускай літаратуры, народжаны на Нёманскай зямлі, ён увабраў непаўторную прыгажосць роднага краю і перадаў яе неўміручую веліч у сваіх творах.

         Разам з творчым калектывам ДУА Вучэбна-педагагічны комплексЗалужскі дзіцячы сад - сярэдняя школа у складзе Алены Валянцінаўны Манцывода, Міхаіла Васільевіча Міхно і вучняў школы ўвасобілі герояў “Новай зямлі” у праекце “Кніга і час. Ажыўшыя старонкі”. Фотаздымкі зроблены на базе  народнага музея "Спадчына" установы адукацыі.

Вялікі дзякуй удзельнікам праекта!




                        

Мой архіў.
Раней мы ўжо працавалі над падобным праектам "У вобразах герояў кніг" ці "Са старонак кніг - на сцэну". Удзельнікі праекта ўжо закончылі школу, а фотаздымкі яшчэ доўга захаваюць памяць.



               


  

    

Комментариев нет:

Отправить комментарий