Тут карані, адсюль вытокі...

  
«Край, у якім мы жывём - гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ім».
Турыстычны маршрут "Родны кут-выток натхнення і жыцця аснова" прадстаўляе каманда "НАШЧАДКІ"👧👦


ЕКАЦЯРЫНІНСКІ ТРАКТ👉
КРЫНІЦА👉
УРОЧЫШЧА СІНЯВА👉
КАМЕНЬ-ШАВЕЦ👉
ЗАСУЛЬСКАЕ ТУРЭ👉
УРОЧЫШЧА ПЕРЦЫ👉
КРЫНІЦА ІОСІФА І КАМІЛІІ👉


ЦЭРКВЫ І КАСЦЁЛЫ СТАЎБЦОЎШЧЫНЫ 

Карта маршрута (жми на карту)

    

   Краязнаўчая дзейнасць – адзін з напрамкаў сістэмы работы бібліятэкі па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення. Зразумела, што прастора для краязнаўчай дзейнасці бязмежна і рухацца можна ў шматлікіх накірунках.
  Сапраўды, кожны чалавек павінен ведаць не толькі назву месца, дзе ён нарадзіўся і жыве, але і гісторыю свайго края, яго традыцыі.
  Стаўбцоўшчына - край непаўторны і ўнікальны. Ён мае сваю шматгадовую гісторыю, і гэту гісторыю разам са сваім краем пішуць людзі.
  Мы ганарымся сваёй маленькай Радзімай, сваімі вядомымі землякамі – вучонымі, пісьменнікамі, мастакамі, таленавітымі асобамі, што пакінулі значны след у гісторыі стаўбцоўшчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны. 
   Вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю, пошукавая дзейнасць, дапамагае адкрываць  невядомыя  старонкі  мінулага, узбагачае  ведамі, падтрымлівае  і развівае  цікавасць  да  лёсу  сваёй  Бацькаўшчыны, яе людзей, да сучаснасці , адказнасць за будучае.




 

Комментариев нет:

Отправить комментарий