Библиотека. Библиотечное пространство


СТАРАСВЕРЖАНСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА. 

   З  гісторыі бібліятэкі

    Да 1984 года бібліятэка ў вёсцы Стары Свержань размяшчалася ў будынку старога сельскага клуба па вуліцы Савецкай. Цяпер на гэтым месцы жылы дом.
   У 1950 ці 1951 гады першым бібліятэкарам і загадчыкам Старасвержанскага клуба быў  Наумчык Канстанцін Пятровіч. Як успамінае яго дачка Валянціна Канстанцінаўна ( 1941 год нар.) у клубе было вельмі холадна і бацька ўвесь фонд перанёс дадому і захоўваў у вялікім куфры. Каб знайсці патрэбную кнігу, трэба было дастаць усе. Вядома, фонд быў зусім маленькі. З раёна на інвентарызацыю прыязджала правяраючая Ніна Афанасьеўна. 
У 60 гг 20 стагоддзя загадчыцай клуба  працавала Сотнікава Марыя Елізараўна.
    Бібліятэкарамі ў розныя часы былі Галынская Ларыса Яраславаўна (у 70-гады), Кульша Мікалай Іванавіч (70-гады), затым Катлашэўская Валянціна Канстанцінаўна,  Качановіч Марыя, Гавака Тамара (1982-1984) . Загадчыцай клуба была Вера Вацлаваўна Кручок (у дзявоцтве Юхневіч). Кінамеханікам сельскага клуба  працавала Пухоўская Святлана Мікалаеўна, білецёрам - Цвірка Ніна Іванаўна.
    У 1984 – 1985 гг бібліятэка пераязджае ў новы будынак сельскага клуба, афіцыяльнае ж адкрыццё Старасвержанскага  СДК адбылося 27 кастрычніка 1985 года. Больш чым 13000 фонд прыняла  Ала Вячаславаўна Цялеўка (Семянкевіч)  ў новую бібліятэку ад бібліятэкара Тамары Гавака. Чытачоў налічвалася 756.
     Са студзеня 1986 года бібліятэкарам працавала Вольга Іванаўна Качановіч (Аўчук). На замене некаторы час працавалі Маскальчук Таццяна Іванаўна, Ляхоўская Алена.


                     Катлашэўская В. К.                 Кручок В.В.                                Качановіч В.І.
                                                                                         
    Свая бібліятэка існавала і ў вёсцы Ператокі, дзе бібліятэкарам доўгі час працавала Сіневіч Ганна Уладзіміраўна,  загадчыцай Ператоцкага сельскага клуба – Шклярэвіч Яўгенія Аляксандраўна. Потым бібліятэка завяршыла сваё існаванне, фонд перададзены ў бібліятэкі раёна, а драўляны будынак  перададзены пад  жылы дом.
    З бібліятэчнай справы сваю працоўную дзейнасць у сферы культуры пачынала і Вольга Паўлаўна Шалькевіч (дзяв. Лукашэвіч).  Потым яна  з дня адкрыцця па 2006 год – дырэктар Старасвержанскага сельскага дома культуры.
    З лістапада 1997 года  па цяперашні час бібліятэкарам  Старасвержанскай сельскай бібліятэкі працуе Гарановіч Алена Ігараўна.

Старосверженская сельская библиотека
ГУК «Столбцовская центральная библиотека имени Якуба Коласа»










Библиотека ГУО "Старосверженская СШ "


2022 год 

до 2022 года


Комментариев нет:

Отправить комментарий