ГУК"Старосверженский центр культуры"


1.ТАК  БЫЛО  РАНЕЙ…
      На вуліцы Савецкай калісьці стаяў даволі вялікі мураваны будынак. Там размяшчаліся : бібліятэка, глядзельная зала і кінапраектная.У 60 – х гадах загадчыцай Старасвержанскага клуба  працавала Марыя Елізараўна Сотнікава, а ў бібліятэцы – Валянціна Канстанцінаўна  Катлашэўская. Кіно дэманстраваў Барыс Канстанцінавіч Навумчык.Паралельна існаваў Ператоцкі сельскі Дом культуры, дзе працавалі Вольга Паўлаўна і Анатоль Іванавіч Шалькевічы.
       У 1971 годзе на пасаду загадчыцы клуба прызначаецца Вера Вацлаваўна  Кручок /дзявочае Юхневіч/,якая закончыла Мінскае культасветвучылішча , харавое аддзяленне.
      Усю работу Вера Вацлаваўна планавала і праводзіла сумесна са школай, бібліятэкай, з партыйнай арганізацыяй калгаса “Нёман”.У клубе адбываліся камсамольска – маладзёжныя вяселлі /сям’я Качановіч Іван і Марыя,сям’я Шашко – Мікалай і Тамара/.Да кожнай “чырвонай” даты абавязкова ладзілася якое – небудзь мерапрыемства – канцэрт, тэматычны вечар, гутарка ці даклад.
        У свой час у клубе працавалі: Галынская Ларыса Яраславаўна, Кульша Мікалай Іванавіч, Качановіч Марыя Міхайлаўна, Гавака Тамара Міхайлаўна, Пухоўская Святлана Мікалаеўна , а тэхнічкамі былі Качановіч Вера Міхайлаўна і Далідовіч Ядвіга Паўлаўна.
2.НАСТУПНАЯ  ПРЫСТУПКА.
     У 1980 годзе пачалося будаўніцтва новага клуба. Тагачасны старшыня калгаса Юльян Пятровіч Цвірко не шкадаваў грошай , ды і калгас у той час быў адным з багацейшых. Афіцыйна стары клуб быў закрыты у 1983 годзе. Працавала толькі бібліятэка. Да кастрычніка 1984 года новы будынак быў амаль пабудаваны.У лістападзе ў адзін з пакояў перавозіцца ўвесь кніжны фонд бібліятэкі .
Дырэктарам Старасвержанскага дома культуры прызначана В.П.Шалькевіч. Побач з ёй пачалі працаваць Цялеўка А.В., Русаковіч І.І., Гарановіч А.І., Сушч А.А., Шалькевіч А.І., Пухоўская   С.М.,  Качановіч В.І.  У Ператоках застаўся сельскі клуб, дзе загадчыцай была Шклярэвіч Я.А, а бібліятэкарам – Сіневіч Г.У.
    Афіцыйнае адкрыццё Старасвержанскага дома  культуры адбылося на свяце вёскі Стары Свержань  27 кастрычніка 1985 года , ў рамках якога прайшоў рэспубліканскі семінар клубных работнікаў.


Комментариев нет:

Отправить комментарий