четверг, 2 декабря 2021 г.

А Ў НАС - ВЯЧОРКІ!

Перадала восень свае паўнамоцтвы зіме. А што рабіць доўгімі зімовымі вечарамі? У гэты час мужчыны займаліся рамяством, а жанчыны пралі кудзелю. А калі збіраліся  разам у якой-небудзь вясковай хаціне і мужчыны, і жанчыны, і моладзь, то яшчэ да гэтага далучаліся песні, танцы, жарты.  Нашы продкі ладзілі вячоркі.


Вось на такія «Вячоркі»  і завіталі вучні малодшых класаў Старасвержанскай школы ў цэнтр культуры. Разам з гаспадыняй «Вячорак»  дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі. На працягу тэатралізаванага прадстаўлення дзеці пагулялі ў народныя гульні «Грушка» і «Кот і мышы», развучвалі танец «Падыспань», прынялі ўдзел у конкурсах. У бібліятэцы наведалі выставу да 130-годдзя Максіма Багдановіча і пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры.  

Праграма  для дзяцей была цікавай  і разнастайнай,  свята атрымалася эмацыйным і яркім.










Комментариев нет:

Отправить комментарий