пятница, 14 мая 2021 г.

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і

Што такое сям’я? Сям’я – гэта самы каштоўны скарб чалавека ў жыцці. Гэта дом, людзі, якія заўсёды побач, дзеці. Сям’я – гэта шчасце.

Складаемыя шчасця для мнагадзетнах мам Алены Віктараўны Шайкоўскай і Марыны Ізыдораўны Рыштоўскай - каб  дзеці былі здаровымі, паспяховымі і шчаслівымі.  Яны абедзьве  ўзнагароджаны Ордэнам Маці. Аб сямейных буднях  яны падзяліліся ў час

сустрэчы за круглым сталом у Старасвержанскім цэнтры культуры.

На дзень сямейнага чытання  «Кніжак першыя старонкі» у бібліятэку Алена Віктараўна завітала з малодшымі дзецьмі, а Марына Ізыдораўна пачытала казкі сваім выхаванцам. 


ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ ПРА СЯМЕЙНЫ ЛАД

Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.

Адрэзанай лусты не прылепіш.

Матчыны рукі заўсёды мягкія.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Якая гаспадыня, такі і парадак.

Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.

Хоць вох, ды ўдвох.

Хату мяці, а шуму вон не нясі.

 Якое семя, такое і племя.

 Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.

 Гаспадарку весці - не барадой трэсці.

 Як дбаем, так і маем.

 Які дагляд, такі і лад.

 Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.

 Якія сані, такія і самі.

 Запас бяды не чыніць.

 На сваім падворку і сабака - пан.

 Быў бы сад, а салаўі прылятуць.

Як зварыш, так і з'ясі.

 Без часу не будзе квасу.

 Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.

 Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.

 Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.

 Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.

Без кораня і палын не расце.

 Які род, такі плод.

 Па гнязду відаць, якая птушка.

 Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.

 Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.

 Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.

 Не навучыць бацька, дык навучыць гора.

 Хату мяці, а шуму вон не нясі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий