четверг, 6 мая 2021 г.

ЗЯМНЫ ПАКЛОН ВАМ, ГЕРОІ ПЕРАМОГІ!

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі  бібліятэка далучылася да абласной грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!" Акцыя пройдзе з 3 па 9 мая.  Мэта мерапрыемстваў бібліятэкі - выхаванне ў падрастаючага пакалення  пачуцця глыбокай пашаны і падзякі  ўдзельнікам і ветэранам вайны, гонару за сваю Радзіму. У кожнай сям'і жыве свая памяць аб вайне, і вельмі важна, каб гэтая нітка памяці ніколі не абарвалася. Мы ўшаноўваем герояў Вялікай Айчыннай вайны, іх подзвіг у імя жыцця будучых пакаленняў. 

5 - 6 мая вучні 1-6 класаў сталі ўдзельнікамі бібліятэчных мерапрыемстваў:  

«Шлях да Перамогі »– выстава фотаздымкаў аб падзеях вайны з архіваў фотахронікі БЕЛТА

«Іх імёны ў памяці навечна!» - урок мужнасці

«Чытаем радкі  ў гонар Перамогі» - відэапаштоўка

«Чытаем кнігі аб вайне»  - літаратурны альманах


    


  















Комментариев нет:

Отправить комментарий