среда, 18 октября 2023 г.

"Любімым, мілым, дарагім"

    Па добрай, усталяванай традыцыі другі тыдзень кастрычніка прысвячаецца самым дарагім і важным у жыцці кожнага чалавека людзям - матулям. Па-дамашняму ўтульная сустрэча адбылася ў Старасвержанскім цэнтры культуры, якая сабрала жанчын прыгожага ўзросту.
   У бібліятэцы бібліятэкар Алена Гарановіч пазнаёміла з новымі паступленнямі літаратуры для сямейнага чытання і асабіста для жанчын, запрасіла наведаць карцінную галерэю "Дубрава".
  Затым гаварылі на хвалюючыя тэмы, пілі чай і дзяліліся сваімі няпростымі жыццёвымі гісторыямі, спявалі любімыя песні. А стварыла па-сапраўднаму цёплую атмасферу мерапрыемства Марына Рыштоўская - культарганізатар і цудоўная шматдзетная маці.





 

Комментариев нет:

Отправить комментарий